Яндекс.Метрика
(029) 502 75 65 - Вилейка (044) 512 73 40 - Ушачи
Галоўная »  Галоуная

Гандлёвая марка "Плiнскiя вянкi" нарадзілася ў 2014 годзе, хоць вытворцам рытуальных вянкоў і кошыкаў наша кампанія з'яўляецца ўжо з 2009 года. Марка з'явілася дзякуючы нашым пакупнікам, якія ў рытуальных крамах горада Вушачы шукалі нашу прадукцыю, якая адрознівалася ад канкурэнтаў сумленнай цаной і высокай якасцю, завучы іх "Плiнскiмi вянкамі", па назве месца, дзе мы адкрылі вытворчасць. Такім чынам, з'явілася назва гандлёвай маркі, а пазней і крамы, адкрытай крыху пазней.

На дадзены момант наша сетка рытуальных крам "Плiнскiя вянкi" налічвае 2 уласныя крамы ў Вілейцы і Вушачах, у якіх Вы можаце набыць рытуальныя кошыкі і вянкі наўпроста "ад вытворцы". У крамах вы таксама можаце набыць усё патрэбнае прыладдзе, каб арганізаваць годныя праводзіны ў апошні шлях блізкага Вам чалавека

Наша кампанія з'яўляецца вытворцам рытуальных вянкоў, кошыкаў, і іншых вырабаў рытуальнай фларыстыкі. Мы таксама працуем і з карпарацыйнымі аптовымі пакупнікамі нашых вырабаў